среда, 26 августа 2015 г.

Cristal Blue, I Love You

Вандроўка аднаго дня: экалагічная сцяжынка "Блакітныя азёры"
Пакуль фатаздымкі гэтага лета накопліваюцца з неверагоднай хуткасцю, пэўна самае правільнае рашэнне - дзяліцца імі адразу. У мінулыя выходныя мы здзейснілі вандроўку да прыроднага комплексу "Блакітныя азёры", часткі нацыянальнага парку "Нарачанскі". Яшчэ бавіўшы час у дзіцячым лагеры "Зубраня" шмат гадоў таму, мяне раз і назаўжды прывабіў Нарачанскі край у цэлым ды сцежка "Блакітныя азёры" у прыватнасці. Вядома, дзіцяці ўсё наваколее здаецца вялікшым, блакітнейшым, прыгажэйшым за рэчаіснасць.. Якое ж гэта шчасце - вярнуцца ва ўразіўшыя цябе мясціны ужо ў сталым узросце і з нечаканасцю ўсвядоміць, што неба такое ж далёкае, хвоі такія ж высачэзныя, азёры такія ж блакітныя і прызрыстыя, як і колькі гадоў таму. А назіраць усю гэтую неверагодную прыгажосць разам з каханым мужам - шчасце ўдвая.
Збірайцеся ў пешы маршрут вакол Блакітных азёр з самага ранку, абавязкова ўладкуйце ўсё неабходнае для пікніка на адной з маляўнічых пляцовак, вазьміце кнігу, каб здзейсніць паўгадзінны адпачынак ля берага аднаго з азёр ці пад ценем шматгадовага дрэва. Гуляйце, дыхайце, разважайце. Агляніцеся навокал - гэта ўсё нашае, роднае, спрадвечнае. Беларускае. Гэта не замежжа, не горнае возера Чарнагорыі - гэта хуткая-хуткая рэчка Страча, и блакітнае-блакітнае возера Глубелька. Чуеце смак гэтых назваў - азёры Балтук, Глубелька і Глубля. Колькі у іх беларушчыны, колькі нашай гісторыі. Ці верыце, што рэльеф гэтага ўнікальнага ўзгорыста-азёрнага прыроднага комплексу ўтварыўся дзясяткі тысяч гадоў таму? Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца, ёсць што любіць и ахоўваць. Я дакладна ведаю, што нідзе больш паветра не пахне так духмяна вечарам улетку, як на беразе ля возера, якое апраўляюць хвоі і нідзе больш ты не пакаштуеш такіх смачных позніх чарніц.

Па дарозе - Вілейскае вадасховішча
Гэтыя мясціны нагадваюць штосьці казачнае.
My personal Heisenberg :)
Цішыня.
Флора тут налічвае больш за 500 відаў раслін, з іх каля 30 – з Чырвонай кнігі Беларусі. У 2005 годзе прыродны комплекс атрымаў статус ключавой батанічный тэрыторыі.
Мае ўлюблёныя гарлачыкі.
Бавіць час.
Мой любімы час у лесе - а 6-7 гадзіне, магу бясконца назіраць за гульнёй сонечных плямаў ды водблескаў скрозь лісце і галінкі.
Шкада толькі, што гэты час такі хуткабежны..
Дарога дамоў.

Чуеце, як пахне навокал гэтым познім жнівеньскім вечарам?
Лета, я ўжо сумую..

Комментариев нет:

Отправить комментарий